Зрабiць дом крэпасцю

Кожны чалавек імкнецца засцерагчы ад небяспекі сябе і свае жылле. Аднак многія памылкова думаюць, што стальных дзвярэй на ўваходзе і сучасных шклопакетаў на вокнах дастаткова, каб захаваць сябе ад замахаў зламыснікаў.

Як правіла, злачынцы пранікаюць у жылое памяшканне, падабраўшы ключ ці аслабіўшы шклопакет манціроўкай. Пазбегнуць такога непажаданага візіту дапаможа абсталяванне кватэры, дома ці гаража сігналізацыяй.

Схема простая, — тлумачыць начальнік Кастрычніцкага (Мінска) аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Ціхановіч. — Уласнік кватэры (жылога памяшкання) звяртаецца ў падраздзяленне аховы па месцы жыхарства і ўзгадняе дату правядзення першапачатковага абследавання, падчас якога вызначаецца з тактыкай блакіроўкі і датай мантажу. Пасля ўстаноўкі і пусканаладачных работ заключаем дагавор.

Аб’ём неабходных работ вар’іруецца ў залежнасці ад паверха і памеру памяшкання, якое перадаецца пад ахову. Напрыклад, першы паверх патрабуе большых выдаткаў. У гэтым выпадку ідзе поўная блакіроўка кватэры.

Для кватэры, размешчанай на прамежкавым паверсе (паміж другім і апошнім), будзе дастаткова блакіроўкі ўваходных дзвярэй на адкрыцце і ўстаноўкі аднаго датчыка руху ў пярэднім пакоі.

Па словах Аляксандра Мікалаевіча, для задавальнення попыту грамадзян прадугледжана аплата мантажу ў растэрміноўку, існуюць ільготы для асобных катэгорый грамадзян.

Настаўніцкая газета