
Замок — справа часу
Кожны год супрацоўнiкi мiлiцыi адзначаюць: колькасць крадзяжоў у месцах летняга адпачынку з прыходам восенi ўзрастае. Толькi з пачатку гэтага года па ўсёй краiне зафiксавалi больш за 800 крадзяжоў на дачах. А што? Пакiнуты без нагляду домiк — прывабнае месца для жадаючых нажывiцца за чужы кошт. Тым больш што шанс збегчы незаўважаным вельмi высокi: садовыя таварыствы пусцеюць з надыходам халадоў. Мала хто з жыхароў застаецца.

Пакiнуты без нагляду домiк — прывабнае месца для жадаючых нажывiцца за чужы кошт.
Месцы тут прыгожыя i малалюдныя. Дамы размешчаны досыць далёка ад дарогi, i выпадковы прахожы без намеру сюды наўрад цi зойдзе. Праходжу па вулiцах. Сучасныя двухпавярховыя дачы з прыгожымi вок-намi i дагледжаным ландшафтам чаргуюцца з класiчнымi ў маiм разуменнi пафарбаванымi драўлянымi домiкамi з тонкiмi сценамi, прызначанымi для жыцця летам. Апошнiя, дарэчы, часцей за ўсё безабаронныя: на варотах у якасцi замка я заўважыла завязаны банцiкам шнурок.

У аддаленнi бачны i больш абаронены — тут табе i трывалая высокая агароджа, i вялiкi замок, i рашоткi на вокнах. Вось з гэтай дачай злодзею, калi пакладзе вока на чужую маёмасць, прыйдзецца павазiцца. Праўда, начальнiк аддзялення па ахове мiкрараёнаў Захад i Кунцаўшчына Iгар Пясоцкi са мной не згодны:

Рабуюць, каравул!
На адной з вулiц таварыства стаiць сiмпатычная акуратная дача. З прыкметных для вока спосабаў абароны — высокая агароджа. На гэтым, бадай, усё. Але Iгар Пясоцкi тлумачыць: гэты дом амаль дзесяць гадоў знаходзiцца пад аховай Фрунзенскага аддзела Дэпартамента аховы.

Толькi з пачатку гэтага года па ўсёй краiне зафiксавалi больш за 800 крадзяжоў на дачах.

— Пры кожным сiгнале аб пранiкненнi мы звязваемся з уласнiкам. Калi ён можа прыехаць, прыязджае. Па дагаворных адносiнах гаспадар дома пакiдае нам адзiн камплект ключоў, таму мы можам самастойна адкрыць дзверы, — тлумачыць начальнiк аддзялення аховы. — Гэта робяць у прысутнасцi камiсii: аператыўны дзяжурны афiцэр, электраманцёр, адказны па аддзеле, група затрымання. Адкрываецца кватэра, аглядаецца на прадмет знаходжання пабочных асоб або пранiкнення. Калi ўсё нармальна, высвятляецца прычына спрацоўвання. Улетку гэта часта адбываецца з-за навальнiцы. Складаецца акт.

Сяргей Атрахiмовiч: «У сваiм таварыстве я быў адным з першых, хто звярнуўся ў Дэпартамент аховы з просьбай узяць маю дачу пад апеку.
Гаспадар дачы Сяргей Атрахiмовiч прызнаецца: ён даўно заклапочаны тым, каб у доме ў яго адсутнасць усё было ў парадку.
— У сваiм таварыстве я быў адным з першых, хто звярнуўся ў Дэпартамент аховы з просьбай узяць маю дачу пад апеку. Кожны год сiгналiзацыя спрацоўвае 1—3 разы. Не ведаю, цi былi сярод гэтых «званочкаў» спробы пранiкнення, але ў дом зламыснiкi не залазiлi.

Самастойна паставiць ахоўную сiгналiзацыю ўласнiк не можа. Ёсць альтэрнатыва — аўтаномная ахоўная сiгналiзацыя. Яна зазвініць, але не апавясцiць адпаведныя органы аб здарэннi. Гэты апарат працуе па прынцыпе «крычы каравул!».